Расея не дае Беларусі знізіць мыты на электрамабілі


Расея выступае супраць зніжэння або адмены Беларуссю мытаў на ўвоз у краіну электрамабіляў. Пра гэта ў эфіры АНТ заявіла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Валянціна Нагавіцына.

Hавiны
Лукашэнка: Ілан Маск падарыў мне «Tesla»
2019.09.03 20:35

Прадстаўніца ДМК адзначыла, што ў дзвюх краінах мусяць ужывацца адзіныя стаўкі ўвазных мытаў. Таму Беларусь не можа самастойна для сваіх грамадзянаў змяніць стаўкі.

«Шанцы тут 50 на 50, бо Расея ўжо сказала, што яна зацікаўлена ў развіцці свайго электрамабілебудаўніцтва. Адпаведна, па гэтым пытанні Расея ўжо выступае нашым апанентам», – падкрэсліла Нагавіцына.

У ліпені 2018 года кіраўнік Беларусі падпісаў указ № 273 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў».

Hавiны
Колькі заробкаў Лукашэнка аддаў за сваю «Tesla»
2019.09.11 13:50

Паводле «Беларуснафты», у 2021 годзе ў краіне павінна быць 500 зарадных станцыяў для электратрамабіляў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў