Расея накіравала баевікам у «гумканвоі» музычныя інструменты


Расея ў 54-ы раз накіравала ва Украіну так званы «гуманітарны канвой».

Украінская Дзяржаўная памежная служба адзначае, што перамяшчэнне «гумканвою» адбывалася з грубым парушэннем нормаў міжнароднага ды ўкраінскага заканадаўства, а таксама ўзгодненых з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа мадальнасцяў. Па гэтай прычыне ўкраінская міжведамасная група здзяйсняла толькі візуальнае назіранне без выканання кантрольных функцыяў.

Чытайце таксама >>>> Баец з тактычнай групы «Беларусь»: Замірэння няма. Вораг выкарыстоўвае артылерыю

Канвой складаецца з 54 цяжкавікоў перасек расейска-украінскую мяжу сёння раніцай.

«Падчас візуальнага агляду калоны транспартных сродкаў было выяўлена, што цяжкавікі перавозілі харчы, медыкаменты, спартовы інвентар ды музычныя інструменты. Таксама ўжо традыцыйна аўты ехалі амаль пустыя, яны былі загружаныя не больш чым на 35 %», – адзначаецца ў паведамленні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

НМ, belsat.eu, паводле Dpsu.gov.ua

Стужка навінаў