Расея можа забараніць транзіт садавіны і гародніны праз Беларусь


«Рассельгаснагляд» пагражае разгледзець пытанне наўпроставых паставак падкаранцінных харчоў з трэціх краінаў праз пункты пропуску на расейскім участку вонкавай мяжы ЕАЭС. Фактычна гэта азначае забарону транзіту праз Беларусь садавіны, гародніны ды іншых прадуктаў, што трапляюць пад фітасанітарны кантроль з трэціх краінаў у Расею.

Як паведамляецца, звязана такое рашэнне са шматлікімі выпадкамі выяўлення «санкцыйнай» прадукцыі пры паступленні ў Расею з Беларусі ў суправаджэнні беларускіх фітасанітарных сертыфікатаў і непрыняццем Менскам дзейсных мер па недапушчэнні трапляння такога тавару ў РФ.

Hавiны
Не пашкадавалі ніводнага. У Расеі спалілі 640 кілаграмаў беларускіх цвыркуноў
2019.03.11 17:38

Для вырашэння сітуацыі 27 сакавіка Рассельгаснагляд правядзе нараду з кіраўніцтвам Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Беларусі. У ёй таксама прымуць удзел прадстаўнікі Мінсельгаса, Мінэканамразвіцця і ФМС РФ, а таксама Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Забарона тэрмінам на ўвоз у Расею сельскагаспадарчай прадукцыі з ЗША і іншых заходніх краін была ўведзеная 7 жніўня 2014 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў