Расея можа разарваць дыпламатычныя стасункі з Украінай


На думку Мядзведзева, на такі крок Пуцін можа пайсці каб «ацверазіць Кіеў».

Расейскі прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што кіраўніцтва ягонай краіны можа прыняць рашэнне аб разрыве дыпламатычных адносін з Украінай, калі ў Масквы не застанецца іншых інструментаў для таго, каб «ацверазіць» Кіеў.

«Што тычацца разрыву дыпламатычных адносін, вы ведаеце – у гісторыі ўсякае бывала. Нагадаю, што пасля вядомых падзеяў у нас аказаліся разарванымі дыпстасункі з Грузіяй», – сказаў Мядзведзеў агенцтву «Інтэрфакс».

«Я б не хацеў, каб гэта так завяршылася, але, калі іншага варыянту ўплываць на сітуацыю не застанецца, прэзідэнт такое рашэнне можа прыняць», – заявіў расейскі прэмʼер.

Мядзведзеў падкрэсліў, што «канчатковае рашэнне, натуральна, прымаецца прэзідэнтам краіны, які вядзе вонкавую палітыку нашай дзяржавы».

ДД, belsat.eu; фота: Christophe Ena / EPA

Стужка навінаў