Расея можа не даць Беларусі крэдыт, каб пагасіць крэдыты


Антон Сілуанаў.
Фота: minfin.ru

Беларусь можа не атрымаць ад Расеі дзяржаўнага крэдыту на $ 600 млн, магчымасць вылучэння якога працяглы час абмяркоўваюць бакі. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер – міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў.

Кіраўнік расейскага Мінфіну адзначыў, што рашэнне адносна крэдыту пакуль не прынятае. Увогуле яго, «можа і не будзе», цытуе Сілуанава «Интерфакс».

Hавiны
Стала вядома, колькі дакладна Беларусь павінная Расеі
2019.08.19 14:09

Паводле яго, перспектывы крэдыту не звязаныя з абмеркаваннем планаў інтэграцыі дзвюх краін.

У сакавіку міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заяўляў, што рашэнне аб выдзяленні крэдыту на рэфінансаванне плацяжоў па запазычанасці РБ перад РФ была дасягнутае яшчэ летась. Больш за тое, як удакладніў ён, сродкі ў $ 600 млн прадугледжаныя ў федэральным бюджэце Расеі на 2019 год. Паводле яго, для выдзялення сродкаў патрабуецца толькі прыняцце канчатковага рашэння на ўзроўні ўраду РФ.

Hавiны
Расея хоча кантраляваць беларускі інтэрнэт
2019.10.19 12:34

МГ belsat.eu

Стужка навінаў