«Росатам» заяўляе, што працы па ўзвядзенню першага і другога энергаблокаў Астравецкай АЭС, якая будуецца паводле расейскага праекту, скончаць своечасова.
Сяргей Алонцаў, старэйшы віцэ-прэзыдэнт па будаўніцтве станцыі інжынірынгавай кампаніі «АСЭ», якая ўваходзіць у карпарацыю «Росатам», паведаміў журналістам, што на гэты момант на першым энергаблоку атамнай электрастанцыі завяршаюцца аперацыі па праліву актыўных сістэмаў бяспекі на адкрыты рэактар.
«Завершаны праліў на трэці канал бяспекі, у бліжэйшы час спецыялісты распачнуць праліў на чацвёрты канал бяспекі. Да 15 кастрычніка гэтыя работы будуць завершаныя«, – заявіў Сяргей Алонцаў.
Алонцаў дадаў, што пасля гэтага на першым энергаблоку пачнуцца работы па зборцы рэактара і унутрыкорпусных прылад.
ТАСС падае, што напрыканцы верасня спецыялісты пададуць напружанне на камплектную размеркавальную прыладу, каб забяспеспечыць уласныя патрэбы станцыі. Гэта стане адной з ключавых падзеяў будовы, бо дазваліць перайсці да поўнамаштабных пусканаладачных работаў.
ДД