Расея і Саудаўская Аравія амаль дамовіліся пра скарачэнне здабычы нафты


Самыя буйныя ўдзельнікі групы краін ОПЭК+ – Расея і Саудаўская Аравія – папярэдне дамовіліся пра істотнае скарачэнне здабычы нафты. Пра гэта паведамляе «Коммерсант».

Чакаецца, што кожная краіна ОПЭК+ скароціць здабычу на 22 %, што дазволіць знізіць яе ў цэлым на 10 млн барэляў за содні на перыяд з траўня па чэрвень. Затым мяркуецца паменшыць аб’ём скарачэння здабычы да 8 млн б/с да канца 2020 года і да 6 млн б/с да красавіка 2021 года.

Напачатку Расея і Саудаўская Аравія ў выніку страцяць каля 2,4 млн барэляў за содні. Пры гэтым для Расеі гэта будзе рэальнае падзенне здабычы, а Саудаўская Аравія практычна вернецца да ўзроўню сакавіка.

Перамовы адносна зніжэння здабычы нафты працягнуцца 10 красавіка. Магчыма, тады на іх і будзе дасягнутае выніковае пагадненне.

Hавiны
Здзелка АПЕК+ па скарачэнні паставак нафты спыніла дзеянне
2020.04.01 09:59

Нагадаем, што 1 красавіка скончыўся тэрмін здзелкі па скарачэнні здабычы нафты ОПЭК+, якую краіны АПЕК, Расея і яшчэ некалькі здабываючых нафту дзяржаў заключылі ў канцы 2016 году.

Больш за тры гады гэтая здзелка дазваляла ўтрымліваць цэны на ўзроўні $50 за барэль і вышэй.

На апошняй сустрэчы ўдзельнікаў ОПЭК+, якая адбылася 6 сакавіка ў Вене, партнёрам не ўдалося дамовіцца аб працягу дзеяння пагаднення, бо Расея прапаноўвала пакінуць здабычу на ранейшым узроўні, а Саудаўская Аравія, найбуйнейшы чалец ОПЭК, настойвала на дадатковым скарачэнні праз падзенне попыту, выкліканым пандэміяй.

Не чакаючы спынення дзеяння пагаднення, саудаўская дзяржкампанія Saidi Aramco пачала коштавую вайну, абвясціўшы аб планах павялічыць пастаўкі на рынак з 1 красавіка адразу на больш за 25 % са зніжкамі для пакупнікоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў