Вучэнні «Марское ўзаемадзеянне – 2017» пройдуць у акваторыі Балтыйскага мора з 21 па 28 ліпеня.
Паводле плана актыўнай фазы вучэнняў, расейскія і кітайскія маракі ды марская авіяцыя адпрацуюць у Балтыйскім моры супрацьлодкавую, супрацьпаветраную і супрацькарабельную абарону, а таксама вызваляць умоўна захопленае піратамі судна.
З расейскага боку ў вучэннях возьмуць удзел катары «Стерегущий» і «Бойкий», карабельныя верталёты Ка-27, самалёты Су-24 і Ан-26. Кітай задзейнічае ў вучэннях эсмінец «Хэфэй», фрэгат «Юньчэн» і аблегчанае судна «Ломаху».
Крамлёўскі рупар «Russia today» называе гэтыя вучэнні «начным кашмарам NATO» і абвінавачвае заходнюю прэсу ў істэрычных загалоўках.
У 2015 годзе Расея і Кітай правялі супольныя марскія вучэнні ў Міжземным моры.
ЮВ, belsat.eu