Расея і Кітай адмовіліся ад удзелу ў вайсковым парадзе 9 траўня ў Менску


У Беларусі надалей вядзецца рыхтаванне да параду 9 траўня. Але ад удзелу ў мерапрыемстве адмовіліся вайскоўцы з Расеі і Кітаю, паведамляе «Радыё Свабода».

Улады Беларусі не адмаўляюцца ад правядзення параду на Дзень перамогі. 30 красавіка галоўны арганізатар святкавання Дня працы праўладны прафсаюз адмовіўся ад традыцыйных шэсцяў і мітынгаў.

Вайскоўцы працягваюць рэпетыцыі параду. Чакаецца, што 5 і 6 траўня адбудуцца трэнаванні салдат на тэрыторыі вайсковай камендатуры ва Уруччы. Да 9 траўня адбудзецца таксама генеральная рэпетыцыя параду, але яе дату пакуль не вызначылі.

Планавалася, што 9 траўня ў парадзе разам з беларускімі вайскоўцамі пройдуць вайскоўцы з Расеі і Кітаю.

«Вайсковыя ведамствы Расеі і Кітаю паведамілі, што прынялі рашэнне не накіроўваць асабісты склад для ўдзелу ў вайсковым парадзе ў Менску 9 траўня», – распавяла Наталля Гаўрусік, прэсавы сакратар Мінабароны Беларусі.

Hавiны
Упершыню ў гісторыі першага траўня не будзе шэсцяў і мітынгаў
2020.04.30 11:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў