Расея і Еўракамісія распачалі кансультацыі перад трохбаковай сустрэчай з Украінай па газе


ЕЗ імкнецца захаваць транзіт газу праз украінскую тэрыторыю. З гэтай мэтай Расея і Еўракамісія прыступілі да кансультацый перад трохбаковай сустрэчай з Украінаю, на якой будуць абмяркоўвацца перспектывы транзіту расейскага газу.

Кантракты, падпісаныя ў 2009 годзе «Газпромам» і «Нафтагазам», – аб пастаўках газу на Украіну і аб транзіце газу праз тэрыторыю краіны ў Еўропу завершацца напрыканцы 2019 году. Лёс транзіту газу праз Украіну абмяркоўваецца і ў кантэксце ўжо распачатага будаўніцтва газаправода «Паўночны паток – 2», які праходзіць у абыход транзітных дзяржаў.

Акрамя таго, Расея і ЕК плануюць абмеркаваць адлучэнне прыбалтыйскіх краінаў ад энергасістэмаў Расеі і Беларусі.

Пасля перамоваў запланаваныя кансультацыі Еўракамісіі з украінскім бокам.

Расея практычна перакрыла пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары