Расея хоча легалізаваць «крывавыя алмазы» з ЦАР


У 2020 годзе ў Расеі ёсць немалыя шанцы дамагчыся легалізацыі абароту алмазаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы – самай праблемнай на дадзены момант кропке зямнога шара, дзе большасць здабытых алмазаў лічацца «крывавымі». Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Аляксей Маісееў, намеснік міністра фінансаў Расеі і па сумяшчальніцтве сябра назіральнага савету «АЛРОСА» – галоўнага расейскага вытворцы алмазаў – абвясціў план дамагацца поўнай легалізацыі абароту алмазаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы.

Час для такіх заяваў як нельга больш удалы: з 2020 года Расея будзе старшынстваваць у Кімбэрлійскам працэсе – міжнароднай арганізацыі па барацьбе з ценявым абаротам алмазаў. Кімбэрлійскі працэс аб’ядноўвае больш за 80 краінаў, з іх 21 – краіны Афрыкі. У агульнай складанасці гэта 99% сусветнага рынку вытворцаў алмазаў.

Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЦАР Фостэн-Арканж Туадэра. Фота: Sergei Fadeichev / TASS / Forum

У ЦАР з 2012 года ідзе грамадзянская вайна, а групоўкі дзеляць уладу ў рэгіёнах, захоўваецца небяспека таго, што грошы ад збыту алмазаў будуць ісці на ўзбраенне гэтых самых груповак, а значыць – будуць спрыяць працягу канфлікту.

У 2013 годзе Кімбэрлійскі працэс, мэта якога – не даць узброеным групоўкам зарабляць на здабычы алмазаў, прызнаў камяні з ЦАР «крывавымі» і забараніў гандаль. Толькі тры гады таму сябры міжнароднай арганізацыі дазволілі ЦАР афіцыйна гандляваць дыяментамі – але толькі здабытымі ў некалькіх шахтах, якія цалкам кантралююцца ўрадам краіны. Аднак эксперты не сумняюцца, што астатнія шахты па краіне, кантраляваныя групоўкамі, працягваюць працаваць кантрабандай.

«Повар Пуціна» мог браць удзел у мірных перамовах у ЦАР

Пра інтарэсы Крамля ў ЦАР шырока загаварылі пасля таго, як 30 ліпеня 2018 гадоў ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы забілі траіх расейскіх журналістаўАрхан Джемаля, Аляксандра Растаргуева і Кірыла Радчанка. Яны хацелі зняць дакументальны фільм пра расейскіх наёмнікаў з «ПВК Вагнэра», якіх звязваюць з пецярбургскім бізнесоўцам Яўгенам Прыгожыным. Сам Прыгожын у каментары Бі-Бі-Сі заяўляў, што ў ЦАР няма звязаных з ім кампаніяў.

Нягледзячы на ​​гэта, выданне Corbeau News паведамляла, што Расея дамовілася аб распрацоўцы залатога радовішча Ндассіма з урадам ЦАР, а пазней выданне The Bell выявіла дазвольныя дакументы і на іншыя радовішча – агульнай плошчай 4 тысячы квадратных кіламетраў.

Пентагон: у ЦАР знаходзяцца 175 інструктараў ПВК Вагнэра

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары