Расея хоча кантраляваць беларускі інтэрнэт


Андрэй Клішас.
Фота: МИХАИЛ НИЛОВ/ПГ

Беларусі і Расеі трэба распрацаваць адзіныя правілы рэгулявання інтэрнэту. Пра гэта заявіў кіраўнік Камітэту Савету Федэрацыі ў канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Андрэй Клішас.

«Нам трэба, па вялікім рахунку, агульная інфармацыйная прастора, агульныя падыходы да рэгулявання, напрыклад, таго, як будзе працаваць сетку інтэрнэт», – заявіў сенатар, перадае «Парламентская газета».

Абноўлена
Дзярждума Расеі прыняла закон аб суверэнным Рунэце
2019.04.16 11:41

Ён таксама прапануе ўніфікаваць правілы захоўвання абароны інфармацыі ад «нашых сяброў, партнёраў або канкурэнтаў».

Андрэй Клішас быў адным з распрацоўнікаў закону аб ізаляцыі Рунэту, які пачне дзейнічаць з 1 лістапада.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў