Расея дазволіла транзіт беларусам, якія вяртаюцца з іншых краін


У Нацыянальным аэрапорце, Менск 17 сакавіка 2020 г.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Беларусы, якія вяртаюцца дадому з трэціх краін, змогуць зрабіць гэта з перасадкай у расейскіх гарадах, выкарыстоўваючы рэйсы расейскіх авіякампаніяў. Пра гэта журналістам паведаміў амбасадар Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

«У сувязі з выданнем адпаведнага распараджэння ўраду Расейскай Федэрацыі ніякіх праблем у грамадзянаў Беларусі, якія маюць на руках квіткі на вылет бартамі расейскіх авіяперавозчыкаў, быць не павінна», – сказаў Мезенцаў.

Паводле яго слоў, 21 сакавіка кіраўнік Федэральнага агенцтва паветранага транспарту Аляксандр Нерадзько пацвердзіў кіраўніку расейскай дыпмісіі ў Беларусі, што «усе ўказанні ў мэтах выканання ўрадавага распараджэння авіяцыйным кампаніям Расейскай Федэрацыі дадзены, перашкодаў на пасадку на борт паветраных судоў у грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца на адпачынку ў трэціх краінах, быць не павінна».

Hавiны
Самалёт з беларускімі грамадзянамі выляцеў з Унукава
2020.03.22 07:56

Па словах дыпламата, амбасада Расеі ў Беларусі знаходзіцца ў цесным кантакце з МУС, а таксама з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, які «зрабіў вельмі шмат для таго, каб бакі аказвалі максімальную ўвагу грамадзянам, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі».

Нагадаем, на дадзены момант каля 6 тысяч беларускіх грамадзянаў не могуць вярнуцца дадому праз закрыццё межаў у сувязі з пандэміяй каронавірусу.

Аб’ектыў
Беларусы не могуць вярнуцца дадому
2020.03.21 21:31

КА belsat.eu

Стужка навінаў