Расея больш не дасць цёмных нафтапрадуктаў Беларусі


Паводле падпісаных дамоўленасцяў, Расея спыняе пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь з наступнага году. Такія вынікі апошняй сустрэчы прадстаўнікоў Масквы і Менску.

10 кастрычніка міністр энергетыкі Расеі Аляксандр Новак і намеснік Прэм’ер-міністр Беларусі Ігар Ляшэнка правялі перамовы ў Маскве аб аб’ёмах пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў на канец бягучага і наступны год.

У выніку высветлілася, што па ўмовах падпісаных індыкатыўных балансаў паміж Расеяй і Беларуссю, Менску цёмныя нафтапрадукты ў 2019 годзе пастаўляцца не будуць. Такія падрабязнасці гэтай сустрэчы агучаныя агенцтвам ТАСС са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

«Зафіксаваныя нулявыя індыкатыўныя балансы па пастаўках цёмных нафтапрадуктаў», – адзначае крыніца.

Такім чынам рээкспарту Беларуссю расейскіх цёмных нафтапрадуктаў па ўмовах дамоўленасцяў цяпер прыйшоў канец.

Адначасова з гэтым, прадстаўнік віцэ-прэм’ера Расеі Дзмітрыя Козак заявіў, што новыя пагадненні Расеі і Беларусі выключаюць магчымасць «шэрых» схемаў у пастаўках нафтапрадуктаў у межах так званай саюзнай дзяржавы.

Масква страляе па Беларусі нафтавымі кулямі

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары