Расея-Беларусь: Адліга? Застой? Перазагрузка?


З такім загалоўкам Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (УЦДГМ) выпусціў 16 лютага вынікі даследвання адносінаў расейцаў да Беларусі, пытаннях прадстаўлення скідак пры продажы энергарэсурсаў і захавання бязвізавага рэжыму.

«Сяброўства сяброўствам, а тытунец – паасобку» – папулярная прымаўка лепш за ўсё адлюстроўвае сутнасць пазіцыі, якую займае большасць расейцаў у адносінах да бліжэйшых суседзяў і партнёраў. Нягледзячы на ​​падтрыманне інтэграцыйных працэсаў у постсавецкай прасторы ў цэлым і з Беларуссю ў прыватнасці, паступацца эканамічнай выгадай уласнай дзяржавы расейцы больш не маюць намеру», – так апытанне каментуе кіраўнік Дэпартамента даследаванняў УЦДГМ Сцяпан Львоў.

У апытанні, што было праведзена УЦДГМ 8-9 лютага 2017 году, узялі ўдзел 1200 рэспандэнтаў.

Выкарыстаны метад – тэлефоннае інтэрвʼю па выпадковай выбарцы стацыянарных і мабільных нумароў. Выбарка пабудавана на аснове поўнага спісу тэлефонных нумароў, што праўуюць у Расеі. Паводле УЦДГМ, з верагоднасцю ў 95 % памылкі вынікаў апытання не перавышае 3,5 %.

Газ і нафта

Больш за палову расейцаў (56 %) не лічаць неабходным рабіць скідкі на нафту і газ саюзным дзяржавам нават у абмен на падтрыманне з іх боку, наадварот лічуць 38 % жыхароў Расейскай Федэрацыі. Між тым, сярод моладзі ад 18 да 24 гадоў і людзей з высокім дастаткам долі прыхільнікаў ільготнага продажу дасягаюць 52 % і 50 % адпаведна.

Мяжа і візы

У сувязі з тым, што Беларусь увяла бязвізавы ўезд для грамадзянаў 80 краін, больш за тры чвэрці расейцаў (78 %) выступілі за вяртанне візавага рэжыму з дзяржавай-суседкай. Па дадзеных УЦДГМ Расеі толькі 16 % удзельнікаў апытання выказаліся за захаванне мяжы паміж Расеяй і Беларуссю толькі ў якасці фармальнасці.

Кіраўнік Дэпартамента даследаванняў УЦДГМ Сцяпан Львоў дадае:

«Акрамя памылкі выбаркі зрушэнне ў дадзеныя апытанняў могуць уносіць фармулёўкі пытанняў і розныя абставіны, якія ўзнікаюць у ходзе палявых работ». Іншымі словамі, хібнасць можа перавысіць 3,5 %, што былі заяўленыя вышэй у якасці вынікаў.

Сайт nn.by у адказ зладзіў сваю апытанку

Фота nn.by

Пры гэтым, пытанне ўвядзення візавага рэжыму паміж Беларуссю і Расеяй нават не разглядаецца. Пра гэта паведамляе rbc.ru са спасылкай на ria.ru. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

ВД, паводле wciom.ru

Стужка навінаў