Расея апублікавала дакумент, які беларускі бок адклаў для падпісання


Пагадненне паміж Масквой і Менскам аб узаемным прызнанні візаў апублікавана на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расеі. Падрыхтаваны дакумент так і не быў падпісаны кіраўнікамі ўрадаў двух краінаў, хоць і анансавалася гэта на 12-13 снежня сёлета ў Берасці.

Беларускі бок, пасля заяваў Дзмітрыя Мядзведзева пра кампенсаванне беларускаму бюджэту ад падатковага манеўру Расеі і паглыбленне інтэграцыі, заявіў, што Менску неабходны час завяршыць унутрыдзяржаўныя працэдуры па пагадненні аб прызнанні візаў. Гэта адмова выглядала як дэмарш. З улікам таго, што асноўныя моманты наадварот, на карысць для нашай краіны.

У апублікаваным на расейскім партале дакуменце адзначаецца, што замежныя грамадзяне, якія маюць расейская ці беларускую візу, маюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, ехаць транзітам па тэрыторыі другой краіны.

Пры гэтым кожны з бакоў «захоўвае за сабой права адмовіць ва ўездзе альбо скараціць тэрмін знаходжання на тэрыторыі сваёй дзяржавы любога замежнага грамадзяніна, калі гэта неабходна ў мэтах забеспячэння абароны i нацыянальнай бяспекі дзяржавы, альбо грамадскага парадку, альбо аховы здароўя насельніцтва». Беларусь і Расея таксама маюць права часова прыпыніць дзеянне пагаднення поўнасцю або часткова ў інтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

У пагадненні адзначаецца, што ўехаць на тэрыторыю Беларусі ці Расеі можна паветраным, чыгуначным або аўтамабільным транспартам. Для апошняга ў дакуменце вызначаны вобласці і ўчасткі дарог, па якіх грамадзяне трэціх краін могуць уязджаюць і выязджаць з тэрыторыі кожнай з дзяржаў.

Дамова атрымлівае юрыдычную моц па заканчэнні 30 дзён «з даты атрымання апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдураў». У выпадку, калі пагадненне ўступіць у сілу да 20 траўня наступнага года, то яго правілы будуць дзейнічаць для тых, хто прыедзе ў Менск на II Еўрапейскія гульні.

ВІДЭА
Міхаіл Бабіч пра інтэграцыю з Беларуссю: Ніхто нікога не паглынае
2018.12.17 16:30

СК, belsat.eu

Стужка навінаў