Расея абагнала Кітай па колькасці інфікаваных каронавірусам


За апошні дзень у Расеі выявілі 6 198 выпадкаў захворвання каронавіруснай інфекцыяй, паведамляе аператыўны штаб пры ўрадзе. Па колькасці інфікаваных Расея абагнала Кітай.

Усяго ў Расеі зарэгістравана 87 147 інфікаваных каронавірусам. Колькасць тых, хто паправіўся вырасла да 7 346 асобаў. Памерлі 794 асобы.

У Кітаі, адкуль распаўсюдзіўся каронавірус, заразіліся 83 912 чалавек, такія звесткі прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса. У Паднябеснай ад інфекцыі памерлі 4 637 асобаў.

У Беларусі па стане на 26 красавіка колькасць зарэгістраваных выпадкаў інфікавання каронавірусам вырасла да 10 463. Паводле Міністэрства аховы здароўя, памерлі 72 чалавекі.

Па колькасці інфікаваных каронавірусам Беларусь знаходзіцца побач з такімі краінамі, як Паўднёвая Карэя, Румынія і Польшча.

Hавiны
Бельгіец, які перажыў Галакост, памёр ад каронавірусу
2020.04.27 11:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў