«Расея 24» паказала самага сучаснага расейскага робата. Насамрэч гэта быў чалавек


Расейскія журналісты распавялі пра самага сучаснага робата, якога нібыта прадставілі 11 снежня ў Яраслаўлі на форуме «ПроеКТОриЯ». Але пазней высвятлілася, што гэта проста чалавек у касцюме робата.

«ПроеКТОриЯ» штогод праводзіцца па распараджэнні Уладзіміра Пуціна. У дзень адкрыцця на форуме паказалі робата Барыса, які нібыта ведае матэматыку, умее хадзіць, гаварыць і танцаваць пад «Skibidi».

Аднак паказаны ў тэлесюжэце робат выклікаў у аўдыторыі шмат пытанняў. Гледачы звярнулі ўвагу на тое, што ў робата не было відаць ніводнага датчыка, інфармацыі ў інтэрнэце пра яго няма ніякай, робат робіць шмат лішніх рухаў, больш характэрных для жывога чалавека і г.д.

Высветлілася, што ў рэчаіснасці гэта быў проста чалавек у касцюме робата. Фота касцюма можна знайсці ў інтэрнэце.

Партал tjournal.ru звяртае ўвагу: падчас выступу Барыса на форуме ніхто не заяўляў, што гэта сапраўдны робат, яго выкарыстоўвалі хутчэй для гумарыстычных сцэнак і ў якасці элемента шоў. Журналісты «Расея 24» не маглі гэтага не ведаць, аднак у сваім сюжэце выдаюць чалавека ў касцюме робата за гэтага робата.

ІІ, belsat.eu, паводле tjournal.ru

Стужка навінаў