Расейцы ўсё менш цікавяцца адпачынкам у Крыме


Курорт губляе папулярнасць праз нездавальняючы сэрвіс ды інфраструктуру ў параўнанні з Турцыяй і Егіптам.

Прадаўцы авіябілетаў у Расеі ўжо зафіксавалі падзенне попыту да 25% на пералёты ў Сімферопаль з боку самастойных падарожнікаў. Турыстычныя аператары чакаюць, што ў 2017 годзе спыніцца рост і ў арганізаванага турызму.

Эксперты называюць зніжэнне чаканым, піша kommersant.ru.

Ня маючы магчымасці купіць пуцёўку ў Турцыю, расейцы шукаюць варыянты альтэрнатыўнага адпачынку ў былых савецкіх рэспубліках – Грузіі, Арменіі ды Азербайджане. Попыт на паездкі ў гэтыя краіны вырас у 1,5 разы. Пры гэтым лідарам па папулярнасці можа стаць Абхазія. Таксама павялічылася цікавасць да адпачынку ў Сочы, Анапе і Геленджыку.

Цікавасць расейцаў да паўвострава пачала спадаць пасля анексіі. У 2014 годзе на адпачынак у Крыму былі гатовыя 3 % грамадзянаў Расеі, а ў 2015 годзе толькі 9 %.

Эканамічныя праблемы змусілі нашых суседзяў адкласці адпачынак і ў беларускіх лячэбніцах. Праз зніжэнне колькасці расейскіх турыстаў, якія заўсёды былі асноўнымі кліентамі беларускіх здраўніц (больш за 80 % ад агульнай колькасці), айчынным санаторыям цяпер прыходзіцца змагацца за кожнага кліента.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў