Расейцы ў Эстоніі: разам, але паасобку


У канцы 2017 года прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд абвясціў, што ў 2018 годзе на месяц перанясе сваю канцылярыю ў Нарву – горад, размешчаны прыкладна ў 200 км ад Таліна на ўсход, недалёка ад мяжы з Расеяй. Гэта незвычайнае перамяшчэнне не з’яўляецца выпадковым. 95 адсоткаў насельніцтва Нарвы -этнічныя рускія. Прымаючы пад увагу падзеі ва ўкраінскім Данбасе ў 2014 годзе, прыгранічны рэгіён можа быць нагодай для заклапочанасці ўладаў гэтай прыбалтыйскай краіны.

Паводле найгоршага сцэнару, які разглядае НАТО – рэгіён можа стаць эстонскім Данбасам, ахвяраю расейскай гібрыднай. Эстонія – маленькая 1,5-мільённая краіна, дзе больш за чвэрць насельніцтва складаюць рускія, так ці інакш вымушаная праводзіць узважаную нацыянальную палітыку.

Шэрыя пашпарты

Эстонія ў адрозненне, напрыклад, ад Беларусі ці Украіны, пасля атрымання незалежнасці не прадстаўляла грамадзянства ўсім аўтаматычна. Эстонцы прызнаюць, што анексія Савецкім Саюзам, якая адбылася ў 1940 годзе, была незаконнай, таму ўсе грамадзяне СССР і іх нашчадкі, якія зʼявіліся на тэрыторыі Эстоніі, зрабілі гэта нелегальна. Гэта не толькі расейцы, але і госці з іншых савецкіх рэспублік – беларусы, украінцы і г.д Атрымаць грамадзянства было магчыма толькі пасля праходжання спецыяльнага іспыту па эстонскай мове і культуры. Калі хтосьці не мог яго прайсці – ён атрымліваў статус «асобы без пашпарту» (дакумент шэрага колеру). У цяперашні час, згодна з паведамленнем Amnesty International, «шэрых пашпарты» маюць 6,8 адсоткаў эстонскага насельніцтва – каля 91 тысячы чалавек. Даволі вялікая група, якая палічыла за лепшае неадкладна здабыць расейскае грамадзянства і жыць у Эстоніі толькі на падставе пастаяннага віду на жыхарства. Расейцы і іхныя продкі, якія жылі ў Эстоніі да 1940 года, аўтаматычна атрымалі такое грамадзянства. Тое ж самае адбылося з усімі, хто нарадзіўся ўжо ў свабоднай Эстоніі, незалежна ад іх этнічнага паходжання.

Замак у Нарве, фота D.Duenas Cid

«Украіна сама вінаватая»

Як распавёў Дзмітры Цеперык, дзеючы кіраўнік Міжнароднага цэнтра абароны і бяспекі International Centre for Defence and Security, у Эстоніі пражывае каля 340 тысяч расейцаў – або каля 27 адсоткаў. Гэтая група не аднастайная: паводле яго словаў, яны могуць быць падзеленыя на тых, хто ведае мову, яны лаяльныя да дзяржавы і агульных еўрапейскіх каштоўнасцяў. На іншым жа баку выступаюць уладальнікі расейскіх пашпартоў. Апошнія – каля 90 тысяч чалавек, якія лічаць Расею сваёй радзімай.

Паводле дадзеных даследаванняў, праведзеных інстытутам Цеперыка, каля 12 адсоткаў расейцаў могуць разглядацца як непажаданыя асобы ў Эстоніі і патэнцыйная пагроза. Менавіта гэтая група можа радыкалізавацца ў выпадку гібрыднай вайны знаходзіцца пад уплывам варожых дзеянняў. Аднак, як правіла, сведчыць праведзенае даследаванне, расейскамоўныя жыхары Эстоніі маюць розныя пазіцыі ў пытаннях адносін з Расеяй і НАТА і погляды на вайну ва Украіне. На пытанне, ці вы падтрымліваеце сяброўства краіны ў НАТА, 91 адсотак этнічных эстонцаў і 31 адсотак расейскамоўных адказалі станоўча.

Царква ў Нарве, фота D.Duenas Cid

Яшчэ большае разыходжанне тычылася пытання аб адказнасці Украіны за вайну на ўсходзе краіны. Толькі 2 адсоткі эстонцаў і да 68 адсоткаў расейскіх грамадзян лічаць, што Украіна сама вінаватая. Другі паказчык з’яўляецца настолькі важным, бо ён адлюстроўвае рэальны ўплыў расейскай прапаганды ў краіне. Расейскамоўныя эстонцы масава глядзяць расейскае тэлебачанне, якое транслюецца на законных падставах у іх краіне.

Інцыдэнт з помнікам

Эстонія атрымала папярэджанне аб тым, што расейская меншасць можа быць выкарыстана для дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне задоўга да пачатку вайны на Данбасе. У красавіку 2008 года эстонскія ўлады перамясцілі помнік, прысвечаны воінам Савецкай Арміі і парэшткі пахаваных пад ім людзей на могілкі. Падзея суправаджалася беспарадкамі, якія, на думку ўладаў і экспертаў, былі інспіраваныя з Расеі. І з гэтага моманту Эстонія стала больш уважліва прыглядацца да расейскай меншасці. Як адзначыў Цеперык, той факт, што Эстонія ўспрымаецца ў Расеі як «блізкае замежжа» і сфера ўплыву, краіна знаходзіцца пад непасрэдным кантролем грамадзянскіх ФСБ, а не расейскай ваеннай выведкі ГРУ.

Помнік савецкаму жаўнеру, фота з Вікіпедыі

Партыя «Цэнтр» змагаецца за расейцаў

Цеперык адзначае, што расейцы не маюць сваёй партыі, акрамя невялікіх посткамуністычнай левых групаў. Іх электарат далучаецца да партыі «Цэнтр», тыповай ліберальнай партыі, якая імкнецца прыцягнуць і ўтрымаць як мага болей сацыяльных групаў. Тым не менш, не выконвае асноўныя патрабаванні расейцаў – аўтаматычнае прадстаўленне грамадзянства, больш цесныя сувязі з Расеяй, ці захаванне назаўжды падвойнай школьнай сістэмы.

Актывісты гэтай партыі, якіх мне давялося сустрэць, гавораць пра адрозненне мясцовых расейцаў ад іх суайчыннікаў у Расеі.

– Мы больш ліберальныя – жартуе Барыс, адзін з іх – Расейцы кажуць «мачыць» геяў, а мы, эстонскія расейцы кажам, так, «мачыць», але ня ўсіх адразу – толькі па аднаму. Калі сурʼёзна, то прыняты закон аб грамадзянскіх партнёрствах гомасэксуалістаў не турбуе нас, пакуль тыя не маюць права ўсынаўляць дзяцей.

У Расеі такія погляды лічыліся б крайнім лібералізмам.

Помнік Леніну ў Нарве, фота D. Duenas Cid

«Пуцін – наш прэзідэнт»

Абодва згодныя, што існуюць значныя прарасейскія настроі. У Нарве звычайна лічаць, што іх прэзідэнт Уладзімір Пуцін, таму што ён «моцная асоба». Шмат расейцаў маюць расейскія пашпарты і працягваюць быць «грамадзянамі вялікай краіны». З іншага боку, эстонскія расейцы абіраюць партую Цэнтр замест відавочна прарасейскіх групаў, бо цэняць стабільнасць і не хочуць галасаваць за фанатыкаў.

Актывісты партыі падкрэсліваюць, што ім цяжка інтэгравацца з эстонцамі праз культурныя асаблівасці. Яны вельмі закрытыя, насцярожаныя, і не дапускаюць расейцаў да сваіх сістэм. Калі запытаць у сябраў партыі, ці здараюцца паміж гэтымі двума супольнасцямі вострыя канфлікты, агрэсія, бойкі – адмаўляюць, сцвярджаючы, што гэтага больш сярод саміх расейцаў.

Адзін з маіх суразмоўцаў – Васіль – падкрэслівае, аднак, што расейская абшчына неўзабаве таксама перажыве крызіс ідэнтычнасці, калі памрэ пакаленне, якое памятае Савецкі Саюз. Расейцы губляюць гэтую аснову, якая калісьці абʼяднала іх. Расейцы ў цэлым станоўча ставяцца да нацыянальнай палітыкі Эстоніі і параўноўваюць яе з агрэсіўнай нацыяналістычнай палітыкай Латвіі, дзе, напрыклад, ліквідуюцца расейскія школы.

«Разам, але паасобку»

Паводле словаў эстонскага сацыёлага Іта Кііселі, перакананне, што магчымасць дасягнуць поспеху ў стварэнні аднастайнага эстонскага грамадства, зʼяўляецца ўтопіяй, бо яно складаецца з эстонцаў і расейцаў. Мова, на яго думку, не зʼяўляецца ключавым крытэрам лаяльнасці Эстоніі. Куды важнейшы фактар – становішча на сацыяльнай лесвіцы.

Паводле эксперткі, шмат лаяльных да дзяржавы расейцаў не размаўляюць па-эстонску. Мова, грамадзянства і лаяльнасць не абавязкова звязаныя паміж сабой. Шмат хто з жыхароў Эстоніі хочуць мець шэрыя пашпарты, каб ездзіць у Расею. Яны не маюць патрэбы ў грамадзянстве, таму што адзінае, чаго яны пазбаўленыя – гэта ўдзел у агульнанацыянальных выбарах. Але яны могуць удзельнічаць у мясцовых і гэта для іх больш важна.

«Ёсць канфлікты паміж групамі людзей, ці людзьмі, – але гэта як канфлікты паміж расейцамі. Часам мы не разумеем адзін аднаго, часам мы аддаем перавагу пайсці па піва са сваім і гаварыць на сваёй роднай мове», – падкрэслівае Кіісел.

На яе думку, улады спрабуюць прасоўваць праекты, звязаныя з хобі або спортам, дзе прадстаўнікі абедзвюх абшчын маглі б сустрэцца.

«Я думаю, што наша супольнасць заўсёды будзе аддзеленая, але не праз страх ці варожасць, а на аснове таго, хто вы ідзяце ў паб з тым, каго лепш разумееце. Мы арганізуем сумесныя мерапрыемствы, але часам мы аддаем перавагу, каб быць у родным асяроддзі», – дадае яна.

Якуб Бернат / Белсат

Стужка навінаў