У Расеі прадукуюць піва «Новичок» і прадаюць яго ў Беларусі


Гаворка ідзе пра піва.

Фота бутэлькі ў Facebook выклаў юзер Radjesh Chou.

«У мяне ёсць пэўныя сумневы, што яны ведаюць, што гэта такое. Ды і які сэнс у бармена пытацца, ён прадае, што яму сказалі», – распавядае Radjesh Chou.

Напой вырабляе расейская браварня «Alaska». На вокладцы бутэлькі вобраз польскага мастака і фатографа Збігнева Бэксіньскага.

Паводле вытворцаў, піва мае «мяккі мядовы смак дыні, які пераходзіць у пікантную шыпячую на кончыку языка хмелевую гарчынку».

Таксама на бутэльцы напісана: «Чароўны смак зацягвае вашыя рэцэптары і свядомасць у нервова-паралітычную нірвану… Строга засакрэчана. Трамп не зможа нічога даказаць».

4 красавіка 2018 года былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку знайшлі без прытомнасці на лаўцы ў англійскім горадзе Солсбэры. Брытанцы заявілі, што атрута – хімічная зброя савецкай і расейскай вытворчасці «Новичок», і абвінавацілі ў нападзе Расею. Ніякіх доказаў Лондан да сёння не прадставіў. Пасля замаху Скрыпалі доўгі час знаходзіліся ў рэанімацыі ў стане комы. Вялікая Брытанія выслала з краіны 23 прадстаўнікоў расейскага дыпламатычнага корпусу. Пазней расейскіх дыпламатаў таксама выслалі ЗША і шэраг еўрапейскіх краінаў.

8 ліпеня ў Велікабрытаніі памерла яшчэ адна ахвяра атруты – 44-гадовая Дона Стэрджэс. Яна атруцілася ў горадзе Эймсбэры. Яшчэ адзін мужчына, 45-гадовы мужчына Чарлі Роўлі, які разам са Стэрджэс таксама пацярпеў ад нервова-паралітычнага рэчыва, пакуль знаходзіцца ў крытычным стане ў шпіталі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў