Расейцы давяраюць Лукашэнку і лічаць Беларусь эканамічна больш паспяховай, чым Расея


Беларусь і Казахстан сярод краін-сябраў СНД традыцыйна карыстаюцца найбольшай сімпатыяй і падтрыманнем расейцаў. Такія звесткі агучвае Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі.

У апытанні пра найбольш стабільную і паспяховую краіну ў СНД 68 адсоткаў рэспандэнтаў назвалі Беларусь. Наступную пазіцыю займае Казахстан – 52 %. Варта адзначыць, што Беларусь апошнія гады сапраўды ў СНД часта з’яўляецца лідарам. Але ў такіх пазіцыях, як рост коштаў, найменьшы заробак, самы нізкі ВВП.

Як і раней, Беларусь (60 %) і Казахстан (47 %) жыхары Расеі называюць галоўнымі партнёрамі РФ на сусветнай арэне. Традыцыйна больш станоўчае стаўленне да гэтых краінаў выказваюць прадстаўнікі старэйшых пакаленняў, чым моладзь. Найменшы паказнік абодвух рэйтынгаў на фоне астатніх ва Украіны.

У «народным рэйтынгу» даверу да кіраўнікоў дзяржаваў-сябраў садружнасці першы радок займае кіраўнік Беларусі. Ажно 65 % апытаных заявілі пра давер да Аляксандра Лукашэнкі. 49 % давяраюць Нурсултану Назарбаеву. Іншым кіраўнікам дзяржаваў выказваюць давер ад 1 % да 14 % апытаных: Ільхаму Аліеву – 14 %, Ігару Дадону – 7 %, Гурбангулы Бердымухамедаву і Георгію Маргвелашвілі па 4 %, Пятру Парашэнка 1%.

Аб’ектыў
Эксперт: Масква намагаецца разарваць давер паміж Менскам і Кіевам
2018.10.26 00:31

СК, belsat.eu

Стужка навінаў