Расейцы арыштавалі 19 тонаў польскіх яблыкаў, якія везлі пад выглядам беларускіх


Інспектары Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай вобласцях сумесна з бранскімі даішнікамі затрымалі 19-тонную фуру з яблыкамі, што ехала ў абыход афіцыйнага пункта папярэдняга паведамлення «Чырвоны Камень».

Перавозчык прадставіў фітасанітарны сертыфікат і транспартную накладную, з якіх вынікала, што адпраўніком грузу зʼявілася беларускае ТАА «Экапірол», а транспартны сродак належыць беларускаму індывідуальнаму прадпрымальніку.

Аднак падчас агляду тавару інспектары ўсталявалі на тавары польскую маркіроўку, і наклалі на партыю яблыкаў арышт. Пасля завяршэння працэдуры адміністрацыйнага расследавання прадукцыя будзе знішчаная.

Усяго з пачатку 2016 года бранскія і смаленскія працаўнікі Рассельгаснагляду канфіскавалі 1,544 тыс. тонаў «санкцыйных» харчоў, з якіх амаль 830 тон – польскія яблыкі.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў