Расейцам, якія прыязджаюць у Беларусь, трэба будзе мець даведку аб адсутнасці каронавіруса

Грамадзянам Расеі, якія прыязджаюць у Беларусь, трэба будзе мець даведку аб адсутнасці каронавіруса, піша ТАСС.

Грамадзянам Расеі, якія прыязджаюць у Беларусь, трэба будзе мець даведку аб адсутнасці захворвання на COVID-19. Адпаведная пастанова Савету міністраў Беларусі набывае моц з 14 кастрычніка.

«Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, за выключэннем тых, хто пастаянна пражывае ў Беларусі, пры перасячэнні мяжы мусяць мець арыгінал медычнага дакументу (на расейскай, беларускай або ангельскай мовах), які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19», – адзначаецца ў дакуменце, апублікаваным на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У выпадку заражэння каронавіруснай інфекцыяй прадугледжаная самаізаляцыя на 10 дзён.

У кастрычніку захворвальнасць на COVID-19 у Беларусі вырасла больш як у паўтара разу

За апошнія два тыдні ў Беларусі было зарэгістравана 5893 выпадкі інфікавання каронавірусам – гэта на 2 396 выпадкаў больш чым у папярэднія два тыдні (то бок у другой палове верасня).

AA belsat.eu

Hавiны