Расейцам больш падабаецца савецкая ўлада, а цяперашняя – так сабе. Даследаванне


«Левада-центр» параўнаў стаўленне расейцаў да савецкай улады канца 70-ых – пачатку 80-ых і цяперашняй.

Адказваючы на ​​пытанне «назавіце якасці, якія характарызуюць савецкую ўладу», 29 % расейцаў назвалі яе «блізкай да людзей», 25 % – моцнай, 22 % – справядлівай. Цяперашнюю ўладу расейцы ахарактэрызавалі пераважна ў негатыўным ключы: 41 % апытаных назваў яе крымінальнай ці карумпаванай, 31 % – далёкай ад народу, 24 % – бюракратычнай.

Крыніца: levada.ru
Справка
У канцы 70-ых – пачатку 80-ых Савецкім Саюзам кіраваў Леанід Брэжнеў.

Такое даследаванне сацыёлагі «Левада-центр» за апошнія 11 гадоў зрабілі ўжо 6 разоў. І кожны раз перамагала савецкая мадэль улады. Нават у самыя спрыяльныя для ўлады гады, адзначаюць сацыёлагі, – у 2008 годзе, калі быў пік масавай задаволенасці эканамічным становішчам, а ў грамадстве прысутнічаў патрыятычна-мілітарысцкі ўздым пасля вайны з Грузіяй, ды ў 2015-2016 гадах, у перыяд крымскай мабілізацыі, патрыятычнай эйфарыі і найбольшай задаволенасці дзеяннямі ўлады.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў