Расейца, які пабіў менскага маршрутчыка, узялі пад варту. Яму пагражае да 6 гадоў калоніі


Падазраваны ў збіцці кіроўцы маршрутнага таксі расеец заключаны пад варту. Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – хуліганства, здзейсненае групай асобаў.

«Следчым камітэтам працягваецца расследаванне крымінальнай справы, распачатай па факце здарэння з удзелам кіроўцам маршруткі. У рамках расследавання затрыманыя двое грамадзянаў Расейскай Федэрацыі. Да аднаго з падазраваных ужытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. З іншымі падазраваным цяпер праводзяцца следчыя дзеянні», – заявіла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова агенцтву «Минск-Новости».

Грамадзянам Расейскай Федэрацыі паводле КК пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Учора ГУУС Менгарвыканкаму паведамляла, што па падазрэнні ў збіцці маршрутчыка затрыманыя 42-гадовы жыхар расейскага гораду Стаўрапаль, а таксама 46-гадовы жыхар гораду Баку (Азербайджан). Імаверна, абодва маюць расейскія пашпарты.

Нагадаем, 24 кастрычніка машыны на расейскіх нумарах заблакавалі маршрутку на адной з менскіх вуліцаў. Мужчынам падалося, што кіроўца маршруткі парушыў ПДР і зламалі яму сківіцу. «Дзве машыны ДАІ з уключанымі мігалкамі ўзялі Hyundai і яшчэ адну цёмную машыну ў «каробачку» – стаялі спераду і ззаду іх. Падобна нехта ляжаў на капоце белага аўто», – распавёў відавочца з Менску.

На наступны дзень нападнікаў затрымалі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў