Расейскую апазіцыянерку хочуць пасадзіць за асадку з відэакамерай


Следчы камітэт РФ падазрае сябру партыі ПАРНАС Наталлю Пялевіну ў зборы інфармацыі на карысць амерыканцаў.

Расейскія праваахоўнікі ўзбудзілі ў дачыненні апазіцыянеркі крымінальную справу паводле артыкулу «незаконны абарот спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрымання інфармацыі», паведамляецца на сайце Следчага камітэту (СК).

Паводле СК РФ, падчас ператрусу ў Наталлі Пялевінай сканфіскавалі асадку з убудаванай відэакамерай. Экспертыза пацвердзіла, «што асадка Пелевінай зʼяўляецца партатыўным лічбавым відэарэгістратарам і адносіцца да катэгорыі спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрымання відэа іаўдыёінфармацыі», – гаворыцца ў паведамленні.

Падчас ператрусу ў хаце апазіцыянеркі таксама сканфіскавалі электронныя носьбіты інфармацыі, дакументы, якія пацвярджаюць супрацу Пялевінай з амерыканскім Нацыянальным фондам падтрымання дэмакратыі, і шэраг папераў, якія, паводле СК РФ, даказваюць фінансаванне «дзейнасці гэтак званага “Камітэту 6 траўня” для дыскрэдытацыі следчых органаў, органаў унутраных справаў, якія праводзілі расследаванне справы аб масавых беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 года».[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=kuDZzVIrkwQ”][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=uPx0iFSR-FU”][vc_column_text]Паводле СК, сярод сканфіскаваных дакументаў ёсць распіскі аб атрыманні ў Пелевінай грашовых сродкаў сваякамі асуджаных за ўдзел у «масавых беспарадках 6 траўня 2012 года».

«Сканфіскаваныя ў Пялевінай дакументы пацвярджаюць версію следства аб датычнасці замежных антырасейскіх цэнтраў фінансавання масавых беспарадкаў да спробы рэалізацыі сцэнара «каляровай» рэвалюцыі ў Расеі», – гаворыцца ў паведамленні СК РФ.

17 красавіка 2015 года ў кватэры Пелевінай прайшоў ператрус, пасля заканчэння якога яе дапыталі ў СК у якасці падазраванай у «фінансаванні масавых беспарадкаў» у межах «балотнай справы».

Да пачатку масавых пратэстаў 2011-2012 гадоў Пелевіна жыла ў Нью-Ёрку і ўзначальвала Міжнародны камітэт за дэмакратычную Расею.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў