Расейскія жаўнеры атакуюць украінскія блок-пасты ў Луганскай вобласці


«Расейскія групы ўвайшлі ў пасёлак Жалабок», – піша ў сваім Facebook кіраўнік дабравольнага батальёну «Данбас» Сямён Сяменчанка.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

 

Байцы з мястэчка Шчасце, што непадалёку ад пасёлку Жалабок, просяць не панікаваць, – перадае ўкраінскі журналіст з тэлеканалу ICTV Міхаіл Дваранчук.

Падчас бою ўкраінцы знішчылі некалькі адзінак бронетэхнікі. Ёсць параненыя.

19 студзеня ўкраінскі прэм’ер Арсеній Яцэнюк, спасылаючыся на дадзеныя выведкі, заявіў пра ўваход на тэрыторыю Украіны калоны вайсковай тэхнікі з Расеі.

«Танкі, гаўбіцы, сістэмы «Град», «Смерч», «Бук». На базары ў Данецку такога не набудзеш….Усё гэта ёсць толькі ў Мінабароны РФ, ГРУ Генштабу Расеі», – заявіў кіраўнік украінскага ўраду.

Міністэрства абароны Расеі абвергае заяву ўкраінскага прэм’ера.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў