Расейскія вытворцы недалівалі алей у свае бутэлькі


Расейскі алей.
Фота: Дзяржстандарт

Беларускі Дзяржстандарт праверыў імпарцёраў фасаванага сланечнікавага алею, якія выпускаюць гэтую прадукцыю на рынак Беларусі. Выпрабаванні прайшлі 47 партый імпартнага алею шасці вытворцаў, паведамілі ў ведамстве.

Па выніках выпрабаванняў 38 (80%) партый не адпавядалі колькасці, задэклараванай у маркіроўцы прадукцыі. Больш за 30 мл было недаліта ў 22 партыі, звыш за 15 мл – у 11 партый.

Hавiны
Беларусь спрабуе аднавіць экспарт яблыкаў і грушаў у Расею
2019.07.05 18:27

Названае ў маркіроўцы значэнне колькасці прадукту пацвердзілі толькі 9 правераных партый сланечнікавага алею.

У сувязі з гэтым суб’ектам гаспадарання было выдадзена 25 забаронаў рэалізацыі партый, 3 прадпісанні аб устараненні парушэнняў, складзена 29 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Некаторыя імпарцёры адклікалі з раздробнай сеткі ці перамаркіравалі партыі алею з парушэннем намінальным колькасці, вытворцы правялі пераналадку абсталявання.

Hавiны
«Рассельгаснагляд» зноў узяўся за беларускае малако
2019.06.24 15:43

Інфармацыя аб выяўленых парушэннях у дачыненні да прадукцыі шасці вытворцаў (ААТ «Благо-Юг», ААТ «Аквилон», ААТ «ТД «Жемчужина Поволжья», ААТ «КПК», ААТ «ПК «НАШ ПРОДУКТ»», ААТ «Компания Благо») накіраваная для прыняцця мер у Росстандарт.

Каб не дапускаць недаліў, Дзяржстандарт прапануе імпарцёрам праводзіць уваходны кантроль. Таксама плануецца распрацаваць адзіны тэхнічны рэгламент ЕАЭС, які ўсталюе абавязковыя для выканання патрабаванні да фасаваных тавараў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў