Расейскія вайскоўцы ўварваліся ў армянскае сяло, страляючы з аўтаматаў. Жыхары ў шоку

ВІДЭА

Фота - mediamax.am

У аўторак, 17 ліпеня, падраздзяленні 102-й расейскай вайсковай базы ў Арменіі правялі вучэнні ў сяле Панік Шыракскай вобласці. Жыхароў вёскі пра гэта не папярэдзілі, таму выбухі і стрэлы выклікалі ў іх паніку.

Publiée par Armen Haiarpy Gevorgyan sur Mardi 17 juillet 2018

«Да трох дзясяткаў жаўнераў перакрылі дарогу вёскі, спынілі сваю калону, і такія гукі, стрэлы! Добра, што патроны былі небаявыя. Увесь народ адразу выбег з дамоў пасля гэтых гукаў, нават ёсць дзеці, якія страцілі прытомнасць. Абразліва тое, што нікога не папярэдзілі, што на тэрыторыі вашай абшчыны будзем праводзіць вучэнні. Калі хто-небудзь з Арменіі ў Расейскай Федэрацыі зробіць такое, у абшчыне хаця б з адным домам, то раздулі б трагедыю! Добра, зразумелі, што вайсковая база, дзякуй, абараняюць, але не павінны прыходзіць і ладзіць баявыя дзеянні на тэрыторыі вёскі!» – кажа відавочца Вардан Макеян, паведамляе aravot-ru.am.

Старшыня вёскі выказвае незадаволенасць тым, што кожны дзень тут перасоўваецца цяжкая тэхніка расейскай вайсковай базы, у выніку чаго разбураны вуліцы і дарогі ў вёсцы.

Publiée par Armen Haiarpy Gevorgyan sur Mardi 17 juillet 2018

Губернатар Шыракскай вобласці Карэн Саруханян заявіў Радыё Азатутюн, што сёння сустрэўся з намеснікам камандуючага 102-й расейскай ваеннай базай.

«Яны кажуць, што ўсё гэта была форс-мажорная сітуацыя, яны не збіраліся ажыццяўляць гэта менавіта ў гэтым месцы, за што папрасілі прабачэння і запэўнілі, што гэта больш не паўторыцца», – сказаў губернатар.

Саруханян запэўніў, што цяпер вядзецца службовае расследаванне.

«Яны сказалі, што арганізуюць мерапрыемства, арганізуюць дзень адчыненых дзвярэй і запросяць таксама жыхароў, каб не ўзнікла раптам варожасці. Яны сказалі, што мы брацкія краіны, гэта была проста халатнасць», – адзначыў чыноўнік.

Прэс-сакратар прэм’ер-міністра Арменіі Арман Егаян паведаміў, што інцыдэнт у вёсцы Панік знаходзіцца ў цэнтры ўвагі Ніколы Пашыньяна

Міністэрства абароны Арменіі ў цяперашні час таксама займаецца вывучэннем таго, што здарылася.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары