Расейскія вайскоўцы навялі пераправу праз Днепр каля Магілёва


Вайскоўцы пантоннай роты Кантэміраўскай танкавай дывізіі Заходняй ваеннай акругі Расеі сумесна з інжынернымі падраздзяленнямі Узброеных сіл Беларусі падчас вучэнняў у Магілёўскай вобласці адпрацавалі навядзенне пераправы праз Дняпро.

Усяго ў вучэннях задзейнічалі каля 500 вайскоўцаў, больш за 60 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, паведамляе Мінабароны РФ. Спачатку паміж берагамі было наладжаны паром, а потым узведзена маставая пераправа працягласцю каля 300 метраў, па якой прайшла калона бронетэхнікі. Пры гэтым не ўдакладняецца, была гэта беларуская тэхніка ці расейская з Кантэміраўскай дывізіі.

Раней Мінабароны Беларусі адзначала, што вучэнні на Дняпры зʼяўляюцца элементам падрыхтоўкі да «Захаду-2017».

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў