Расейскія СМІ апублікавалі новае відэа катаванняў у яраслаўскай калоніі


Расейская «Новая газета» апублікавала запісы збіцця зняволеных у папраўчай калоніі №1, што ў Яраслаўскай вобласці. Відэазапіс у выданне перадалі юрысты фонду «Грамадскі вердыкт».

Меркавана запіс зроблена ў снежні 2016 года. Працаўнікі калоніі на відэа шыхтуюцца ў два рады, пасля чаго скрозь шыхт праганяюць чацвярых зняволеных: іх б’юць рукамі і дубінкамі.

УВАГА!

Відэа змяшчае сцэны гвалту!

На запісы фігуруюць наглядчыкі, якія ўдзельнічалі ў катаваннях зняволенага Яўгена Макарава – гэтая відэа было апублікаванае ў сярэдзіне ліпеня і мела вялікі розгалас у Расеі. Пасля гэтага супраць працаўнікоў яраслаўскай калоніі распачалі крымінальную справу, былі затрыманыя 11 чалавек.

ІІ, belsat.eu, паводле Новая газета

 

Стужка навінаў