Расейскія СМІ адмаўляюць смерць Карымава


Шэраг расейскіх інфармагенцтваў са спасылкай на крыніцы ў апараце кіраўніка Узбекістану і прэс-службу Крамля абвяргаюць гэтую інфармацыю.

Расейская служба Бі-Бі-Сі напісала, што «інфармацыя пра смерць кіраўніка Узбекістана Карымава не пацвярджаецца».

«Ягоны стан медыкі ацэньваюць як стабільны», – піша «Інтэрфакс».

Інфармацыю пра смерць Карымава Life.ru не пацвердзіў і Дзмітрый Пяскоў.

Афіцыйныя ўлады Узбекістану не рабілі заяваў на гэты конт.

Паведамленне пра смерць Карымава распаўсюдзіла інфармагенцтва «Фергана».

Напярэдадні малодшая дачка узбекскага прэзідэнта ў сацыяльных сетках напісала, што ў ейнага бацькі быў інсульт.

Паводле неправеранай інфармацыі, лячыць Карымава ў Ташкент прыляцелі аўтарытэтныя лекары з-за мяжы, знаёмыя з ягонай гісторыяй хваробы.

Карымаў пры ўладзе ўжо больш як чвэрць стагоддзя. Ён нязменна узначальваў Узбекістан – спачатку як першы сакратар ЦК савецкай рэспублікі, а потым як Юртбашы – кіраўнік незалежнай дзяржавы. У сакавіку 2015 года яго ў чарговы раз пераабралі – ён атрымаў больш за 90% выбарцаў (каля 17,2 млн чалавек).

ДР belsat.eu

Стужка навінаў