Расейскія сілавікі сарвалі працу маскоўскага офісу «Росбалту»


Расейскія сілавікі раніцай 18 красавіка сарвалі працу маскоўскага офісу недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва «Росбалт». У памяшканне прыйшлі сем чалавек у цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі Маскоўскага крымінальнага вышуку.

Hавiны
Вынас тэхнікі расцэньваем як рэпрэсіі. Афіцыйная заява тэлеканалу «Белсат» у сувязі з ператрусам у менскім офісе
2019.04.09 16:55

Па словах старшага групы, у рамках крымінальнай справы ім трэба агледзець адно з працоўных месцаў у офісе «Росбалту». Пра якую крымінальную справу ідзе гаворка, супрацоўнікам рэдакцыі пакуль не паведамілі, перадае rosbalt.ru.

Паведамляецца, што міліцыянты фактычна перакрылі свабодны доступ супрацоўнікаў у офіс. Пад пагрозай зрыву апынуліся дзве запланаваныя ў памяшканні прэс-канферэнцыі.

Абноўлена
Блогера Пятрухіна прызналі вінаватым у абразе міліцыянтаў
2019.04.18 10:15

Інфармацыйнае агенцтва «Росбалт» была зарэгістраваная ў 2001 годзе. Галоўныя офісы знаходзяцца ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, маюцца прадстаўніцтвы ў іншых рэгіёнах Расеі і краінах блізкага замежжа. Сайт «Росбалту» ёсць адным з найбуйнейшых інфармацыйных рэсурсаў Расеі і ўваходзіць у пяцёрку самых цытуемых рэсурсаў у мясцовым сегменце інтэрнэту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў