Расейскія серыялы і прапаганда. Мент Дукаліс і прамыванне мазгоў беларусаў




Паводле палітолага Вольгі Харламавай, Расея вядзе інфармацыйную вайну, якая прадугледжвае стварэнне адпаведнага інфармацыйнага фону ды маральных каштоўнасцяў, напаўняючы новым сэнсам такія падвойныя паняцці як: свой-чужы, дабро-зло, правільна-няправільня.

Выкарыстоўваючы доўгатэрміновыя схемы падмены паняццяў «той, хто сёння зʼяўляецца братам, ён заўтра можа стаць ворагам, фашыстам або бандэраўцам», – мяркуе Харламава.

Галоўнымі сродкамі расейскай «інфармацыйнай аперацыі» палітолаг называе навіны ды палітычныя кампаніі па пошуку вонкавага ворага. Але ёсць і нетрадыцыйныя сродкі ўплыву: серыялы, кіно, ток-шоу, чуткі.

«У 90-ых у серыялах “добрымі” былі тыя, хто выступаў супраць праваахоўных органаў. У 2000-ых пачалі здымаць серыялы пра “доблестные” праваахоўныя органы… Праз пэўны час паўстаў вобраз міліцыянта-героя», – распавядае Вольга Харламава.

Паводле яе, Расея стварыла некалькі серыялаў, якія «легітымізуюць» дзейнасць расейскіх сілавікоў на тэрыторыях іншых краінаў.

«Напрыклад, серыял “Морские дьяволы”, у якім з другога сезону працаўнікі расейскіх спецслужбаў пачалі дзейнічаць на тэрыторыі Украіны. Калі такія працаўнікі, “зялёныя чалавечкі” зʼяўляюцца ў Крыме, то яны ўжо не ўспрымаюцца як ворагі, шпіёны або дыверсанты, а як людзі, якія маюць права там знаходзіцца», – дзеліцца сваймі развагамі Харламава.

Глядзіце відэа, каб даведацца, як Расея выкарыстоўвае чуткі ў інфармацыйнай вайне.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=VZ0DxKrWrMA”][vc_column_text]ЮВ, Сяргей Пеляса, belsat.eu

Стужка навінаў