Расейскія рыбакі злавілі 52 чалавечыя рукі ў рацэ Амур


Крыніца з сілавых структураў паведаміла расейскаму выданню lenta.ru, што фрагменты чалавечых целаў трапілі ў раку праз парушэнне правілаў утылізацыі медычных адкідаў працаўнікамі судова-медычнай экспертызы.

Кісці рук адразаюць у моргу ў выпадку, калі цела не было апазнае, каб пасля зняць адбіткі пальцаў і праверыць іх па базе.

Расейскае заканадаўства абавязвае знішчаць медычныя адходы ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі.

ЮВ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Стужка навінаў