Расейскія паліцыянты прыедуць у Менск не патруляваць, а кансультаваць


Затрыманні ў Маскве падчас мірнай дэманстрацыі. Архіўнае фота REUTERS/Sergei Karpukhin

Расейская паліцыя не будзе патруляваць на вуліцах Менску падчас 2-х Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе і чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе. Але праваахоўнікі з Расеі ўсё ж будуць задзейнічаны ў нашай краіне падчас масавых спартовых мерапрыемстваў.

МУС Беларусі апраўдваецца ў сацыяльных сетках, што насамрэч заява аб прысутнасці расейскіх паліцэйскіх у Беларусі няправільна трактуецца.

Вядзецца не пра прысутнасць расейскіх паліцэйскіх на спартовых і грамадскіх аб’ектах, а пра аказанне калегамі кансультатыўнай і метадычнай дапамогі пры правядзенні спартовых мерапрыемстваў з улікам напрацаванага вопыту ў перыяд правядзення спаборніцтваў сусветнага ўзроўню на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, у тым ліку апошняга чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе, – растлумачылі ў МУС.

Пры гэтым пэўная колькасць расейскіх паліцэйскіх увойдзе ў склад аператыўна-сітуацыйных штабоў для «каардынацыі дзеянняў і інфармацыйнага суправаджэння пры правядзенні мерапрыемстваў па забеспячэнню належнага ўзроўню аховы грамадскага парадку і бяспекі».

По существу заявления отдельных интернет-ресурсов о возможном присутствии на территории Беларуси российских полицейских…

Publiée par МВД Республики Беларусь sur Mercredi 19 septembre 2018

Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч па выніках калегіі з МУС Расіі распавёў, што расейскія праваахоўнікі будуць задзейнічаны ў Беларусі на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў і чэмпіянату свету па хакеі, акрамя таго плануецца прыцягнуць праваахоўнікаў з некаторых іншых краін.

Што будзе рабіць расейская паліцыя ў Беларусі? Эксперты каментуюць скандальную заяву Шуневіча

На думку Шуневіча, гэта павысіць эфектыўнасць мер па забеспячэнні грамадскага парадку.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары