Расейскія наёмнікі едуць у Сірыю


Польскія журналісты лічаць, што расейскія наёмнікі едуць у Сірыю, бо Крэмль ужо не патрабуе жаўнераў ва Ўкраіне.

«Газета Выборча» паведамляе, што ў Расеі трывае актыўны набор добраахвотнікаў у Сірыю. Пошукі кандыдатаў ідуць сярод кантрактнікаў у гарнізонах і сярод баевікоў на Данбасе. Многія наёмнікі кідаюць шэрагі сепаратыстаў і адпраўляюцца на Блізкі Ўсход.

Выданне цытуе старонку вайскова-добраахвотніцкага руху «Доброволец.орг»: «Абвяшчаецца набор ахвотных у расейскую місію, якая павінна ўзмоцніць палітычную прысутнасць Расеі на тэрыторыі Сірыі і не дапусціць усталявання там праамерыканскага альбо экстрэмісцкага рэжыму, які стане пагрозай для ўсяго свету».

Паводле стану на сёння, набор наёмнікаў часова спынены, а сама арганізацыя просіць аб грашовай дапамозе.

Украінскія медыі неаднаразова паведамлялі пра сыход расейскіх наёмнікаў з Данбасу з-за расчаравання ў дзіўнай вайне  і страху перад ФСБ, якая ліквідуе баевікоў, небяспечных для пуцінскага рэжыму

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў