Расейскія камунальнікі збанкрутавалі і прадаюць помнікі палеглым у Другой сусветнай вайне за $ 200

Фота

Пётр Першы, дзяўчына-дворнік, два Уладзіміра Леніна і некалькі мемарыялаў воінам Вялікай Айчыннай, усталяваныя ў горадзе Пракоп’еўску і Прокопʼеўскім раёне Кемераўскай вобласці (Расея) выставілі на продаж. Лот з 46-ці помнікаў можна набыць да 27 чэрвеня за 5,3 мільёна расейскіх рублёў (каля $ 84 400).

Помнік Леніну, выстаўлены на аўкцыён
Яшчэ адзін помнік Леніну, які прадаюць камунальнікі

Усе помнікі належаць камунальнаму прадпрыемству «Камунальнае дарожнае кіраванне» (КДУ), якое прызналі банкрутам. Агульная запазычанасць прадпрыемства склала 86 198 034 расейскіх рубля ($ 1 347 000).

Ва ўласнасці КДУ таксама знаходзяцца прыпынкі грамадскага транспарту, прыбіральні, лазні і помнікі. Усю маёмасць камунальнага прадпрыемства выставілі на продаж.

17 траўня на электроннай гандлёвай пляцоўцы «Фабрикант» зʼявілася наступныя лоты:

Раней на таргі выстаўляўся манумент Славы, усталяваны ў гонар баявога і працоўнага подзвігу машынабудаўнікоў Іжэўску ў гады ВАВ, помнік жаўнерам у вёсцы Янтузава (Башкартастан), помнік салжатам Чырвонай Арміі ў горадзе Далматава (Курганская вобласць), помнік загінулым воінам на ўездзе ў сяло Ненашэва (Заокскі раён, Тульская вобласць).

Юрый Лабуноў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары