Пажару ў Чарнобыльскай зоне дагэтуль не патушылі, але сітуацыя пад кантролем, паведаміў у сваім «Facebook’у» міністр унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў. Увечары аўторка вецер сціх і таму ўдалося хутка лакалізаваць сітуацыю вакол асноўных ачагоў загарання.
Апдейт на 22 часа //На 18.30 ситуация с лесным пожаром вокруг Чернобыльской станции обострилась. Пламя вновь атакует лес…
Posted by Arsen Avakov on 28 квітня 2015 р.
У чарнобыльскай зоне не зафіксавана змянення радыяцыйнага фону, запэўнівае прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк. Радыяцыйны фон пакуль не павышаўся і ў Беларусі.
Аднак расейскія эколагі заяўляюць, што перспектываў хуткай ліквідацыі пажару няма, магчымая вельмі буйная катастрофа з моцным другасным радыеактыўным забруджваннем вялізарнай тэрыторыі.
Шлейф дыму ад ляснога пажару ва Украіне зносіцца ветрам на тэрыторыю Беларусі ў бок Светлагорску, Жлобіну, Бабруйску, Магілёва.
Пачаткова версіяў прычынаў загарання некалькіх сотняў гектараў лясоў у зоне адчужэння было дзве: наўмысны падпал і неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Цяпер украінскія праваахоўнікі схіляюцца да версіі падпалу, бо ёсць ачагіі ў некалькіх месцах па абодва бакі ракі Прыпяць.
ДР, belsat.eu