Расейскія дыверсанты, «крадзеж» або разгільдзяйства: украінскія сілавікі пра пажар на складзе боепрыпасаў


Украінскія сілавыя ведамствы разглядаюць тры версіі прычынаў дэтанацыі боепрыпасаў на вайсковым складзе Міністэрства абароны ў Чарнігаўскай вобласці, паведамляе прэс-служба кіраўніка Украіны Пятра Парашэнкі.

«Асноўная з іх – здзяйсненне дыверсіі з пранікненнем на тэрыторыю складоў дыверсійнай групы, другая – парушэнне правілаў пажарнай бяспекі або захоўвання боепрыпасаў, трэцяя – наўмысны падпал або падрыў з мэтай утойвання недахопу боепрыпасаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Прэзідэнт Украіны загадаў праверыць усе тры версіі.

«Улічваючы блізкасць да расейскай мяжы, невыпадкова, што асноўнай версіяй Службы бяспекі Украіны ды Ваеннай пракуратуры з’яўляецца дыверсія», – адзначыў украінскі лідар.

Аб’ектыў
Выбухі на вайсковым складзе і масавая эвакуацыя ў Чарнігаўскай вобласці
2018.10.09 21:39

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў