Расейскія чыноўнікі прыбралі смецце пры дапамозе «Фоташопу»


Агульнарасейскі народны фронт (АНФ) Растоўскай вобласці выявіў, што чыноўнікі Неклінаўскага раёну адфоташопілі фотаздымкі ў справаздачы аб уборцы несанкцыянаваных звалак.

Неклінаўскі раён мяжуе з гэтак званай ДНР

«Мы супаставілі фотаздымкі заяўнікаў з фота са справаздачы і заўважылі на апошніх ужыванне эфектаў размыцця і кланавання», – адзначыў Аляксей Мірашнічэнка, каардынатар праекту АНФ «Генеральная ўборка».

Прыехаўшы на месца, актывісты АНФ выявілі, што звалкі не прыбралі.

Ліквідацыя сметнікаў «Фоташопам». Паводле мясцовых уладаў, заведзеная адміністрацыйная справа паводле артыкулу «Ўтойванне або скажэнне экалагічнай інфармацыі». Фота https://onf.ru/
Справка
АНФ – грамадская арганізацыя, якую ў 2011 годзе стварыў Уладзімір Пуцін (на той момант кіраўнік ураду).

У рэгіянальным міністэрстве прыродных рэсурсаў і экалогіі прадстаўнікам АНФ паведамілі, што аднаго з чыноўнікаў выклікалі ў ведамства для складання пратакола паводле артыкулу 8.5 КаАП РФ (утойванне або скажэнне экалагічнай інфармацыі).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў