Расейскія агенцтвы паведамілі пра абвінаваўчы прысуд Саўчанцы перад яго абвяшчэннем


Расейскія інфармацыйныя агенцтвы паведамілі пра абвінаваўчы прысуд украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы яшчэ перад афіцыйным абвяшчэннем, перадае ў панядзелак, 21 сакавіка, карэспандэнт расейскага тэлебачання «Дождь» з гарадскога суда Данецку Растоўскай вобласці, дзе абвяшчаецца прысуд.

Адно з першых паведамленняў пра абвінаваўчы прысуд Саўчанцы зʼявілася на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва РИА «Новости».

У навіне гаварылася, што суд прызнаў яе вінаватай у незаконным пераходзе расейскай мяжы. Таксама, сказана ў матэрыяле, Саўчанка, паводле абвінаваўчага прысуду, «здзейсніла забойства па папярэдняй змове з групай асоб паводле матываў нянавісці і варажнечы«.

Аб вынясенні абвінаваўчага прысуду таксама паведамілі ТАСС і «Интерфакс».

Карэспандэнт «Дождя», які знаходзіцца ў будынку суда, перадае, што ў той час, як зʼявіліся навінныя матэрыялы інфармацыйных агенцтваў, Саўчанцы яшчэ не вынеслі абвінаваўчага прысуду. Суддзя ў гэты момант зачытваў тэкст абвінаваўчага заключэння: ваеннай лётчыцы пералічвалі выстаўленыя абвінавачанні.

Чытайце яшчэ >>> Карэспандэнт Belsat.eu наведаў расейскі горад у дзень абвяшчэння прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы

МЯ, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў