Расейскім чыноўнікам падымаюць заробак на 38 %. Крэмль разводзіць рукамі


Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў яго няма інфармацыю пра тое, калі заробкі чыноўнікаў будуць размарожаныя і пра павышэнне акладаў на 38 %.

Раней прэс-служба расейскага ўраду паведаміла, што павышэнне заробкаў запланаванае на 2019 год.

У 2014-ым у Расеі быў уведзены мараторый на індэксацыю заробкаў дзяржаўных служачых.

Паводле Росстат, за студзень – чэрвень 2016-га, сярэднямесячны заробак чыноўнікаў органаў федэральнага ўзроўню, міністэрстваў ды ведамстваў вырас нягледзячы на забарону на 103,5 % у гадавым вымярэнні, а рэгіянальных – на 107,7 %.

Пазней ва ўрадзе ўдакладнілі, што павелічэнне заробкаў чыноўнікаў на 38 % было прадугледжана ў праграме развіцця дзяржаўнай грамадзянскай службы на 2016-2018 гады, якую распрацавалі ў 2014 годзе.

Размова вялася пра аклады чыноўнікаў, а не ўсе выплаты, і не пра адначасовае павелічэнне, а пра «павелічэнні з назапашаным вынікам з 2012 па 2018 гады», патлумачылі ва ўрадзе РФ.

У паведамленні падкрэсліваецца, што гэты паказнік «у звязку з эканамічнай сітуацыяй» наўрад ці будзе дасягнуты да 2019 года.

ЮВ, belsat.eu, паводле rt.com, vedomosti.ru

Стужка навінаў