Расейскіх турыстаў затрымалі ў Менску за фота з гарадавым


У Менску двух расейскіх турыстаў, якія прыехалі ў горад на выходныя 11–12 траўня, затрымалі за фота са скульптураю гарадавога. Пра інцыдэнт распавяла карыстальніца форуму «Pikabu» sImoRENka.

Паводле інфармацыі Радыё Свабода, дзяўчына клічуць Ірына. Яна сама з Масквы.

Hавiны
Гарадавы разладу. Што цяпер можна зрабіць з помнікам, каб выправіць сітуацыю?
2018.12.07 16:36

Дзяўчына адзначыла, што прыехала ў Менск з хлопцам. У горадзе яны былі ў першы раз. Па дарозе ў гатэль вырашылі сфатаграфавацца са скульптурай гарадавога, пра якога да таго нічога не ведалі. Пры гэтым хлопец у гэты момант апрануў на галаву каптурок кофты з выявай шкілету.

Не паспелі яны далёка адысці, як да іх падышлі міліцыянты. Яны спыталі, што турысты рабілі з помнікам, пераканаліся, што тыя не апраналі адмысловых масак і пасля выдалення фотаздымкаў адпусцілі. Але на рагу вуліцы іх зноў спынілі і запатрабавалі прайсці «да высвятлення абставінаў».

Па словах міліцыянтаў, расейцы наступілі на пастамент, што ёсць вандалізмам. Калі рапарт быў напісаны, турыстаў павезлі «ва УУС у іншы раён гораду». Тут іх кампаніяй былі шэсць затрыманых, у тым ліку «палітычныя» ды бясхатнік.

«Нас у выніку адпусцілі. Сказалі, каб мы не крыўдзіліся, лічылі ўсе гэта пацешнай прыгодай і прыязджалі часцей у госці ў Менск. Я, хлусіць не буду, пакрыўдзілася моцна. У мяне ўсе паездкі па часе выразна распланаваныя, а тут паўдня ў нікуды, стрэс, нервы, пагрозы ўсякія выслухоўваць, сядзець у клетцы, прапахлай бамжом – класна адпачываем!» – распавяла дзяўчына.

Hавiны
«Яе затрымлівалі дзесяць міліцыянтаў». Наталля Гарачка – пра студэнтку, якая замахнулася нагой на гарадавога
2019.03.28 15:12

Пры гэтым яна папярэдзіла астатніх быць больш акуратнымі са скульптурай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў