Расейскіх медыкаў не пусцілі ў Боснію і Герцагавіну


Міністэрства бяспекі Босніі і Герцагавіны адмовілася ўпусціць у краіну групу расейскіх вайсковых медыкаў, паведамляецца на сайце ведамства.

Група складалася з 24 медыкаў і пяці спецыялізаваных аўтамабіляў. Расейцы планавалі правесці дэзынфекцыю ў горадзе Мостар па просьбе аднаго са старшыняў Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Драгана Човіча.

Міністэрства бяспекі паведаміла, што ўезд у краіну расейцаў павінен быць ухвалены калектыўным рашэннем Прэзідыума, бо гаворка ідзе аб вайсковым падраздзяленні. Памежная паліцыя не прапусціла канвой з РФ у краіну.

Раней, з 9 па 23 красавіка расейскія вайскоўцы ўжо праводзілі дэзынфекцыю на тэрыторыі Рэспублікі Сербскай (частка Босніі і Герцагавіны).

На сённяшні дзень у краіне пацверджаны 1781 выпадак каронавірусу, памерлі 70 чалавек.

КА belsat.eu

Стужка навінаў