Расейскіх маракоў, якія перавозілі 10 тонаў какаіну, узялі пад варту


У афрыканскай астраўной рэспубліцы Кабу-Вэрды адбылося судовае паседжанне аб абранні захады стрымання расейскім маракам, якіх затрымалі паводле падазрэння ў кантрабандзе наркотыкаў.

Афіцыйных абвінавачанняў чальцам экіпажу не выставілі.

Пра гэта агенцтву ria.ru паведамілі ў расейскай амбасадзе ў Кабу-Вэрды.

«У адпаведнасці з рашэннем суда была абраная захада стрымання – утрыманне пад вартай», – распавялі прадстаўнікі дыпмісіі, дадаўшы, што на час следства расейцы будуць знаходзіцца ў турме ў горадзе Прая.

1 лютага паліцыя рэспублікі Кабу-Вэрды апублікавала справаздачу аб затрыманні ў порце Праі карабля з расейскім экіпажам. Карабель пад ішоў пад панамскім сцягам у Марока. Ён зайшоў у порт Прая, бо адзін з чальцоў экіпажу памёр. Падрабязнасці не вядомыя.

Фота
На караблі з расейскім экіпажам знайшлі 10 тонаў какаіну
2019.02.02 09:09

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў