Расейскіх апазіцыянераў затрымалі пры спробе ўехаць у Беларусь


Расейскія памежнікі затрымалі актывістаў праваабарончай арганізацыі «Открытка», якія спрабавалі патрапіць у Беларусь.

Як паведамляе «Открытка» в Facebook, затрыманыя выканаўчы дырэктар «Открытки» Андрэй Півавараў разам з актывістамі Даніілам Патапавым і Аляксандрам Федасеевым. Усе яны ехалі ў Беларусь назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі. Іх затрымалі ўначы з расейскага боку расейска-беларускай мяжы.

https://www.facebook.com/Openrussia.Team/posts/719351745578369?__cft__[0]=AZUv15tWcUapRhSoIXDHG0-RVrhsekedzE1PiPm_RanxOv9gxicziXKEz_v64c6xJiWUJu-FufB5MYSr9NLKXUkN0c_WDxNHjnslWE18VxFS-dhB9iEdnAZkYRpPbjSVMPLThe5i3c6tFqdYpwX5w1rrG6tmCQpQnevIZNY3quMzZw&__tn__=%2CO%2CP-R

Федасееў і Патапаў знайшліся на памежным пункце ў Себеж пасля неаднаразовых запытаў адваката. На іх складаюць адміністрацыйны матэрыял. Далей абяцаюць даставіць у Пскоў.

https://www.facebook.com/aspivovarov/photos/a.110986489631542/678441839552668/?__cft__[0]=AZWMVBmACH3itai4FyBETuKirmb8udkSaxWgPBBnTUpB7g_HMf7kyNTF37zT4pRhmpPb4-5zKM8iSz0go5RHUP2LvSXyGg3t05zZ6wB0l55tynBByMCcyHXZ498V2NBl7PKhlI5pY9o3JDSgMpfyRdkl1GO1gbA_s5V9XXXmLJZ1uQ&__tn__=%2CO%2CP-R

Як паведамляе старонка апазіцыянера, Андрэй Півавараў знаходзіцца ў памежным аддзеле гораду Рудня ў Смаленскай вобласці.

Яго даставілі туды ў сувязі з абвінавачваннямі паводле артыкулу 18.7 КаАП РФ – нібыта ён не паслухаўся нейкім патрабаванням вайскоўцаў, якія ахоўвалі мяжу.

Паводле гэтага артыкулу яму пагражае да 15 сутак арышту адміністрацыйнага арышту.

https://www.facebook.com/aspivovarov/photos/a.110986489631542/678507522879433/?__cft__[0]=AZXZvPd7NKXJ5ixKRmZbwDf2HEmFCuxGPr76gPjdbKaNcN_mPoFNl4LPX5F1xTb11tuWfyqo2n96ddB9btCr9vkKdZ1Lb2DuTt3KUu0XHFb1TmJeN7-vXJF9IziMna50ezVsJ1sqIoPz4AfnWbp2RKIKvE1erCUFfhT4hSawMTd2Rw&__tn__=%2CO%2CP-R

МГ belsat.eu

Стужка навінаў