Аб гэтым паведамляе выданне «Медуза».
Сёння 7 чэрвеня расейскі журналіст і муніцыпальны дэпутат Ілля Азар выйшаў на свабоду пасля 10 содняў адміністрацыйнага арышту.
28 траўня суд прызнаў Азара вінаватым за адзіночны пікет у падтрыманне стваральніка пабліку «Амбудсмен паліцыі» Уладзіміра Варанцова.
Ілля Азар – адзін з найбольш вядомых расейскіх журналістаў-раследавальнікаў і грамадскіх актывістаў. Ён працаваў у выданнях «Медуза», Lenta.ru, зараз супрацоўнічае з тэлеканалам «Дожджь». Улетку 2019 года ён быў арганізатарам акцыяў пратэсту ў Маскве.
КТ belsat.eu