Расейскі журналіст Галуноў адмовіўся ісці на акцыю ў сваю падтрымку


Вызвалены з-пад хатняга арышту журналіст выдання «Медуза» Іван Галуноў заявіў, што не збіраецца ісці на недазволены ўладамі марш, запланаваны на 12 чэрвеня,паведамляе «Интерфакс».

«Наколькі я разумею, гэта нейкая няўзгодненых акцыя. Мне здаецца, што лепш, напэўна, неяк надаць увагу блізкім і родным ці нейкай канкрэтнай дапамозе, чым пайсці на марш. Гэта маё асабістае меркаванне», – сказаў ён.

Раней у мэрыі Масквы падкрэслівалі, што не будуць узгадняць запланаваны на 12 чэрвеня марш у падтрымку Галунова і звернуцца ў пракуратуру з-за нежадання ініцыятараў мерапрыемства ісці на кантакт па пытаннях бяспекі. Там дадалі, што 12 чэрвеня ў Маскве праходзяць мерапрыемствы з нагоды Дня Расеі, таму правядзенне несанкцыянаванага шэсця ў такой сітуацыі нібыта «стане пагрозай бяспецы».

Пры гэтым напярэдадні маскоўскія ўлады ўзгаднілі падобную акцыю 16 чэрвеня. Арганізатары звярнуліся з просьбай правесці мітынг на праспекце Сахарава з 13:00 да 15:00 гадзін колькасцю да 20 тысяч чалавек.

ВІДЭА
Галуноў на волі
2019.06.11 21:05

КА belsat.eu

Стужка навінаў